ГУ "Республиканский научно-практический центр трансфузиологии и медицинских биотехнологий"
Министерство здравоохранения Республики Беларусь

 

 

 

                       

Супрацоўнікі РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прынялі ўдзел ва ўрачыстым мірапрыемстве да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень Незалежнасці – дзень, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй радзімы.

3 ліпеня 1944 года сталіца нашай краіны – горад-герой Мінск – была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб устанаўленні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці менавіта ў гэты дзень было прынята ў выніку рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.

Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін.

Менавіта Перамога падвяла рысу, пакінуўшы ваенны час у мінулым і вызваліўшы сілы народу на стваральную і канструктыўную дзейнасць на карысць роднай краіны.

У гэты дзень хочацца пажадаць міру і згоды, шчасця і дабрабыту Беларусі, а значыць, і ўсім нам!