ГУ "Республиканский научно-практический центр трансфузиологии и медицинских биотехнологий"
Министерство здравоохранения Республики Беларусь

 

 

 

                       

Дапамагчы ўратаваць жыццё: як у Акадэміі кіравання прайшоў Дзень донара

11 лістапада 2020 года ў Акадэміі кіравання прайшло жыццёва важнае мерапрыемства − Дзень донара. Яно праводзіцца ў сценах установы адукацыі раз у паўгады.

Донарства лічыцца не толькі важнай, але і карыснай працэдурай для донара: актывізуюцца функцыі і сістэмы арганізма, выпрацоўваецца ўстойлівасць да кравастраты пры аварыях, апёках, цяжкіх аперацыях, адбываецца разгрузка органаў, якія ўтылізуюць эратрацыты. Рэгулярная данацыя крыві падтрымлівае халестэрын у арганізме на нізкім узроўне, спрыяе самаабнаўленню арганізма. 

Супрацоўнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій ажыццяўляюць збор крыві традыцыйна: рэгістрацыя, вымярэнне ўзроўню гемаглабіну экспрэс-метадам, агляд лекара-тэрапеўта з мэтай выяўлення супрацьпаказанняў, вымярэнне артэрыяльнага ціску і іншае. 

Донары здаюць па 450 мл крыві – аб’ём, які можа выратаваць жыццё трох чалавек. Кожны з іх атрымлівае пацверджанне праходжання працэдуры, грашовую кампенсацыю, вызваленне ад вучобы ці працы ў дзень збору крыві і дадатковы выхадны па заяве.

Пасля здачы крыві сваімі ўражаннямі падзялілася студэнтка чацвёртага курса спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» Лізавета Шасцілоўская: «Гэта мой першы раз здачы крыві. Вырашыла падтрымаць донарскі рух і дапамгчы людзям. У свеце часта здараюцца непрадбачныя сітуацыі, калі чалавеку неабходна пераліванне крыві. Лічу, што падобныя акцыі неабходны, таму збіраюся ў дальнейшым у іх удзельнічаць».

− Здаю кроў у першы раз. Лічу, што кожнаму чалавеку трэба прыйсці да донарства. Гэтая дзейнасць карысная і для тых, хто здае кроў, і для тых, каму яна патрэбна. Для нас гэта не складана, таму што здаровы арганізм хутка аднаўляецца, але пры гэтым ёсць магчымасць уратаваць жыццё, − расказаў  студэнт другога курса спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі»  Уладзіслаў Волкаў.

Pac.by